Гурневіч расказаў, як «разведчык» Пратасевіч выклікаў у яго вачах жах памерам з Атлантыку
Журналіст Дзмітрый Гурневіч пракаментаваў заяву страшыні КДБ адносна Рамана Пратасевіча.
На гэтым тыдні Іван Церцель «падцвердзіў» словы Аляксандра Лукашэнкі і заявіў, што Раман Патасевіч нібыта з'яўляўся супрацоўнікам знешняй разведкі.
Журналіст «Радыё Свабода» Дзмітрый Гурневіч піша з гэтай нагоды:
– Пра «Пратасевіч зліваў сілавікам маршруты пратэстаў» у мяне ёсць гісторыя. Калісьці ў Празе адбывалася вялікая антыўрадавая дэманстрацыя. Рома ж фатограф, папрасілі яго паехаць, зняць.
«Разведчык» вярнуўся праз 3 гадзіны і сказаў, што ніякай дэманстрацыі ён не знайшоў. Хадзіў, шукаў, але «горад пусты».
У мяне ў вачах быў жах памерам з Атлантыку. Гэта была самая вялікая дэманстрацыя ў гісторыі Чэхіі. На ёй мелася быць каля 1 млн чалавек.
Калі ён так жа «зліваў» пратэсты (у 2020 годзе – С.), не дзіўна, што сілавікі не маглі ім даць рады да зімы.
Читайте еще
Избранное