Прызначаны часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі

Майкл Крыдлер распачаў працу ў ліпені 2025 года.

Павераны ў справах ЗША Майкл Крыдлер, фота: usembassy.gov/be

Пра гэта паведамляецца на сайце амбасады ЗША ў Беларусі.

Да прызначэння на гэтую пасаду Майкл Крыдлер працаваў у Бюро па справах Еўропы і Еўразіі Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, у аддзеле прэсы і публічнай дыпламатыі.

Раней ён таксама працаваў у аддзеле па справах Цэнтральнай Еўропы Дзярждэпартамента і меў замежныя прызначэнні ў Кіеве, Ісламабадзе, Бішкеку, Прышціне і Ерэване.

Майкл мае ступень магістра Калумбійскага ўніверсітэта ў галіне міжнародных адносін і ступень бакалаўра гісторыі Пенсільванскага ўніверсітэта.

Перад уступленнем на дыпламатычную службу ён працаваў валанцёрам Корпуса міру ва Украіне. Валодае або вывучаў рускую, украінскую і армянскую мовы.

У адсутнасць Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Часовы павераны ў справах ЗША адказны за прадстаўленне Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь, рэалізацыю знешняй палітыкі ЗША, а таксама за кіраўніцтва, каардынацыю і нагляд за работай персаналу Пасольства, які знаходзіцца ў яго/яе падначаленні.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)