Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Раством
Лідарка беларускіх дэмсіл сустракае першае за пяць год Раство з сям’ёй у поўным складзе.
Святлана Ціханоўская віншуе ўсіх беларусаў, якія адзначаюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня:
— Гэтае свята заўсёды вяртае нас да простых рэчаў: да сямейных гутарак, да спакойнага вечара, да пачуцця, што побач ёсць людзі, якім мы неабыякавыя.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх. Светлых і спакойных святаў, мае дарагія.
Читайте еще
Избранное